Страницы меню навигации

Professional Photo

Пабудзем яшчэ ў «Будзьмо!»

Пабудзем яшчэ ў «Будзьмо!»

Не раз і не дзесяць быў на Палессі – але не перастаю захапляцца гэтым краем! Можна шмат распавядаць аб ціхім плёскаце тамтэйшых рэчак, празрыстасці азёраў, спеве птушак… А пашанцуе – пабачыш, як прабяжыць лісіца, скокне каля дарогі заяц. І жывуць тут шчырыя і дбайныя гаспадары. Да аднаго з іх я запрашаю чытачоў «Краязнаўчай газеты». Ужо на пад’ездзе можна пабачыць вудляроў – рыбакоў, якія прыехалі палавіць рыбку ў ціхіх ставочках вядомага на Жыткавіччыне фермера Міхася Шруба. Цяпер гэты гаспадар задумаў стварыць падворак нацыянальных традыцыяў, дзе кожны зможа адпачыць душою, далучыцца да звычаяў мінулых пакаленняў. А таксама – атрымаць асалоду ад роднае прыроды, смачна паесці ў кафэ «Будзьмо!», дзе ў меню будуць нацыянальныя стравы. А назва страўні паходзіць ад паляшуцкага пажадання здароўя, спору ў працы, добрага адпачынку. Паўстане новы цэнтр непадалёк вёскі Хільчыцы, што ў Жыткавіцкім раёне. М. Шруб хоча, каб кожны, хто завітае сюды, адчуў сябе нібыта ў роднай матулінай хаце. Родны прытулак – матуліна хата, Родны з маленства парог. Ты выпраўляла, ты сустракала, Нізкі табе, дарагая, паклон. Маці, матуля, мама, Слова няма даражэй, Маці, матуля, мама, Ты ўсіх на свеце мілей. Гэта – урывак з песні, якую я напісаў разам з народным музыкам Сяргеем Страхам (ён – аўтар мелодыі). Планавалася, што першым яе выканае народны артыст Беларусі Якаў Навуменка. Ужо колькі месяцаў ідзе праца на новай будаўнічай пляцоўцы фермера М. Шруба. І ёсць надзея, што гаспадар хутка пакліча першых наведнікаў у «матуліну хату».

Мікола КОТАЎ, пазаштатны карэспандэнт «Краязнаўчай газеты»

Фота Ирина Александрова

№ 40 “Краязнаўчая газета”

Один комментарий

  1. О, знакомые места, рекомендую отличная кухня

Оставить комментарий

Ваш email не будет опубликован. Обязательные поля отмечены *

* * Лимит времени истёк. Пожалуйста, перезагрузите CAPTCHA.